Насіць ваенную форму – пачэсна..

Служыць Павел Марціноўскі ў аддзяленні пагранічнага кантролю «Грыгароўшчына» ў Верхнядзвінскім раёне. У коле абавязкаў намесніка начальніка ідэалагічная, кадравая, прафарыентацыйная, растлумачальная работа.

Гэта мае на ўвазе пастаянныя зносіны. З асабістым саставам, за чый баявы дух нясе пэўную адказнасць.

Са старшакласнікамі, якім на сустрэчах у школах расказвае пра службу на граніцы. З грамадзянамі Беларусі і Латвіі, кансультуючы якіх, ад «А» да «Я» нагадвае правілы яе перасячэння. Правярае дакументы ў тых, хто пераязджае праз граніцу.

– АСНОЎНАЯ ЗАДАЧА – УСТАНАВІЦЬ ЗАКОННЫЯ

Пашпарты павінны адпавядаць уладальнікам, у машыне знаходзіцца столькі чалавек,колькі заяўлена, – тлумачыць суразмоўнік. – Пагранічны пераход можна параўнаць з мостам, што злучае берагі ракі. Па ім ходзяць адзін да аднаго ў госці. Вось мы, як той мост, забяспечваем стасункі паміж жыхарамі дзвюх дзяржаў.

Прафесія па падказцы

Сваю прафесію выпускнік Міёрскай СШ № 2 выбраў падчас размовы з супрацоўнікам раённага ваенкамата.Прыйшоў туды распытаць пра ўмовы паступлення ў Ваенную акадэмію.
– Пра нейкі канкрэтны від войск не думаў, проста хацеў стаць ваенным.

Са спортам сябраваў, удзельнічаў у спаборніцтвах і турзлётах, падабалася ваенна-спартыўная гульня «Зарніца», што праходзіла на палігоне пад Віцебскам, – расказвае суразмоўнік. – На той час прадстаўнікі розных падраздзяленняў у школу на прафарыентацыйныя сустрэчы не прыходзілі.

І калі пажарныя ці міліцыянеры на віду, у гэтых служб ёсць экстранныя нумары, то пра пагранічнікаў у мяне было слабае ўяўленне. Менавіта па рэкамендацыі работніка
ваенкамата выбраў факультэт пагранічных войск. Пакуль вучыўся, ён стаў Інстытутам пагранічнай службы.

СЛУЖБА НА ГРАНІЦЫ ДЛЯ ПАЎЛА МАРЦІНОЎСКАГА ПАЧАЛАСЯ Ў 2012 ГОДЗЕ.

Першым быў пагранічны пост Пакульня ў Браслаўскім раёне, затым Відзы.Пасля накіравалі намеснікам начальніка на заставу ў Бігосава, праз год узначаліў мабільную заставу ў Верхнядзвінску.

– На «зялёнай» граніцы правёў чатыры гады, і ўжо шэсць як на пагранпераходзе, – гаворыць ён. – У калектыве некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў, да кожнага трэба знайсці падыход. Стасункі з людзьмі – адзін з тых плюсаў, за якія цаню сваю справу.

Шмат работы з дакументамі. Гэта не вельмі натхняе, аднак з абавязкамі трэба спраўляцца належным чынам.


Калі на сэрцы асабліва цёпла Для чалавека ваеннага надзейны тыл мае асаблівае значэнне. Паўлу Іванавічу ў гэтым плане пашанцавала.

Дома чакаюць жонка Марына і двое сыноў – дзесяцігадовы Улад і трохгадовы Ілья. Малодшы, сустракаючы тату са службы, бяжыць насустрач, прымярае на сябе фуражку і пачынае маршыраваць. У такія моманты на сэрцы пагранічніка асабліва цёпла і хораша.

Пакуль не набылі ўласнае жыллё, качавалі па пастах і заставах. Ва ўтульнай кватэры шматлікія рэчы зроблены рукамі гаспадара.

Змайстраваў сынам двухпавярховы ложак з лесвіцай-камодам, паліцу ў выглядзе казачнагадоміка. Упрыгожваюць пакоі карціны, якія вышываўяшчэ курсантам.

– Для мяне гэта было эфектыўным адпачынкампасля вучобы. Цяпер захапляюся рэваапрацоўкай,сам гэтую справу асвоіў і яна мне вельмі падабаецца, – заўважае Павел. – Лічу, што ў кожнага чалавекапавінна быць хобі. У тых, хто прыходзіць да нас напрацу ўладкоўвацца, заўсёды пытаюся пра захапленні.Здзіўляе, калі маладыя людзі трацяць вольны час нагаджаты.

Служба – вялікая частка жыцця

Часам у Паўла Іванавіча пытаюцца, ці гатовы ёнпасля выхаду на пенсію працаваць не кіраўніком, авыканаўцам. Такая перспектыва для яго таксама цікавая. Толькі пра жыццё грамадзянскае пакуль думацьрана. У чэрвені маёр Марціноўскі яшчэ на пяць гадоўпадоўжыць кантракт і прадоўжыць несці службу. Адлегласць паміж домам і месцам працы ў 200 кіламетраўдля яго не перашкода. Да таго ж ёсць магчымасць падарозе дадому наведаць бацькоў у Міёрах, дапамагчыім па гаспадарцы.

РОДНЫЯ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ ШТОГОД ВІНШУЮЦЬЗ ДНЁМ ПАГРАНІЧНІКА.

– Прыемна ў свята атрымліваць віншавальныязванкі. Заўсёды адзначаю гэты дзень з таварышаміпа службе, якая стала вялікай часткай майго жыцця, –расказвае Павел. – Для мяне пачэсна насіць ваеннуюформу і ўсведамляць, што раблю свой унёсак, каб награніцы былі парадак і спакой.

источник: https://mijory.by/main/u-ryespublicy/18160-nasic-vaennuju-formu-pachjesna.html

Author: admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *